Адкрыла праграму працоўная нарада ўдзельнікаў Маладзёжнага парламента. Галоўная задача першага дня - размеркаваць удзельнікаў па камісіях і выбраць Прэзідыум Маладзёжнага парламента. Камісій усяго дзесяць. Міжнародная справа, рэгіянальная, інфармацыйная, сацыяльная палітыка, ахова здароўя і экалогія, турызм, культура, навука і адукацыя, эканоміка, аграпрамысловы комплекс - прадстаўлены абсалютна ўсе сферы.
Заўтра дэлегаты наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе Маладзёжны парламент працягне працу. І заўтра ж, 5 жніўня, да ўдзельнікаў пасяджэння далучыцца Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава.
Ідэя маладзёжнага парламентарызму ў Беларусі прапрацоўвалася даўно. У 2017 годзе яе падтрымаў Прэзідэнт. У 2020 годзе Маладзёжны парламент пачаў працу. У першае скліканне ўвайшлі 70 прадстаўнікоў усіх абласцей краіны і Мінска ва ўзросце ад 18 да 31 года. Цяперашняе - другое - скліканне гэта ўжо ўдвая больш удзельнікаў: 138 найбольш актыўных прадстаўнікоў кожнага раёна і гарадоў абласнога падпарадкавання. Іх «місія» - данесці погляды моладзі да парламентарыяў, а дзяржаўную пазіцыю - да аднагодкаў.