Валянцін Бандарык - кіроўца КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск» раніцай у суботу прывёз на зернесушыльны комплекс тысячную тону збожжа новага ўраджаю. Павіншаваць яго прыехалі старшыня Чэрвенскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Наталля Лявонава, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч, кіраўнік гаспадаркі Віталь Казлоў. Уручаючы Валянціну Бандарыку Падзячны ліст, кіраўнік раёна падзякаваў яму за шчырую адданасць хлебаробскай справе, пажадаў здароўя, удачы, новых перамог на карысць роднай Чэрвеншчыны.
Артысты раённага Цэнтра культуры і вольнага часу павіншавалі перадавіка забіяцкімі песнямі. Анастасія Пашкевіч прымацавала на кабіну аўтамабіля, на якім Валянцін адвозіць збожжа ад камбайнаў адметны знак «тысячніка».
Галіна Гамеза. Фота аўтара