Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

09 Жнівень 2022

Не спортам адзіным: як адпачываюць ў лагеры вучні Запольскай школы

Гасцінна расчыніў свае дзверы спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец» на базе Запольскай сярэдняй школы.

Хлопцы займаюцца агульнафізічнай падрыхтоўкай, гуляюць у футбол, валейбол, настольны тэніс. У працу лагера ўключаны і мерапрыемствы ў рамках Года гістарычнай памяці: экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людзьмі.

Дзеці ў школьным лагеры падзелены на атрады, кожны з якіх прыдумаў сабе крэатыўную назву і дэвіз.

Па добрай традыцыі - лагер працуе не першы год, - змена адкрылася святам «Лета - час спартыўны». Арганізатары надаюць вялікую ўвагу бяспецы: у атрадах правялі мерапрыемствы па асновах бяспечнай жыццядзейнасці.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Віталя Палячкова

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць