Яго асноўныя тэмы - «Даступнае жыллё - прыярытэтная задача сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», «Рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў - фундамент стабільнасці дзяржавы» і «Аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Мінскай вобласці. Дадатковыя тэмы - «Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі» і «Бяспечнае выкарыстанне банкаўскай карткі».
Начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Алена Новікава расказала аб будаўніцтве жылля ў раёне.
Начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Алена Пачасуй праінфармавала аб зменах, якія прадугледжвае новая рэдакцыя Кодэкса аб зямлі, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны Святлана Клачкова - аб перавагах дадатковага пенсійнага страхавання, а загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ 62 г. Чэрвеня Святлана Корань - аб новых відах махлярства пры выкарыстанні банкаўскіх картак.

