Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Жнівень 2022

Улада - маладым: удзельнікі парламента сустрэліся ў Чэрвені

Сёння адбылося пасяджэнне маладзёжнага парламента Чэрвеньскага раёна.

29 актыўных і мэтанакіраваных дзяцей увайшлі ў склад органа, які будзе цесна супрацоўнічаць з раённым Саветам дэпутатаў і прымаць удзел у эканамічным, сацыяльным, культурным развіцці раёна.

Старшынёй парламента стала дырэктар СШ№3 Віялета Аўсяннікава, якая ўваходзіць у склад Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь II склікання. На сустрэчы выбралі намесніка старшыні і сакратара, а таксама размеркавалі ўдзельнікаў па камісіях, якія ахапілі ўсе сферы: эканомікі, аграпрамысловага комплексу, адукацыі, прадпрымальніцтва, культуры, аховы здароўя, спорту.

Наступная сустрэча ўдзельнікаў адбудзецца ў канцы верасня. Тады ж парламент пакрокава вызначыць, над чым будзе працаваць у найбліжэйшыя паўгода.

Цяперашні склад маладзёжнага парламента Чэрвеншчыны зацверджаны раённым Саветам дэпутатаў на два гады.

Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць