Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

24 Жнівень 2022

Намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС Дзмітрый Сухавараў распавёў, як абараніцца ад махлярства па тэлефону

На Міншчыне пачасціліся выпадкі ашуканства пад нагодай таго, што блізкі сваяк трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, і, каб ён пазбег адказнасці, трэба заплаціць грошы.

Пра тэхналогію гэтага віду кібермахлярства, а таксама пра тое, як засцерагчыся ад зламыснікаў, распавёў “Раённаму весніку” намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Сухавараў:

– Перш, чым патэлефанаваць патэнцыйнай ахвяры (а гэта, як правіла, людзі сталага ўзросту), махляры знаходзяць у сацыяльных сетках усю неабходную інфармацыю: дзе чалавек жыве, які мае транспарт, хто яго сваякі. Званкі адбываюцца на Вайбер, найчасцей у пятніцу пасля абеду. На другім канцы “проваду” для праўдападобнасці ствараецца адпаведны шумавы фон: нібыта ідзе высвятленне абставін дарожна-транспартнага здарэння. Падчас размовы ахвяры настойліва прапаноўваюць даць хабар інспектару ДАІ або заплаціць пацярпеламу ў аўтааварыі, каб той не пісаў заяву. Звычайна гэта сумы ад трох да сямі тысяч долараў.

Самі кібермахляры за грашыма не прыходзяць, а адпраўляюць кур’ераў. Гэта або непаўналетнія, або раней асуджаныя за збыт наркотыкаў. Іх роля – забраць грошы ў ахвяры і перавесці іх праз інфакіёск на электронны кашалёк злачынцы. За такую паслугу кур’ер атрымлівае 5-10 працэнтаў ад сумы, якую пералічвае. Паколькі электронныя кашалькі рэгіструюцца, як правіла, у ЗША, а банда злачынцаў таксама знаходзіцца за межамі Беларусі (найчасцей – у Расіі), то вярнуць грошы практычна немагчыма. У большасці выпадкаў міліцыя затрымлівае кур’ераў за саўдзел, яны атрымліваюць ад 2 да 7 гадоў турмы, але, паколькі не маюць маёмасці, пакрыць матэрыяльную шкоду не могуць.

Не патрапіць “на кручок” да махляроў дапамогуць дзве простыя парады. Найперш патэлефануйце сваяку, які нібыта патрапіў у дарожна-транспартнае здарэнне, і ўдакладніце ў яго, ці гэта сапраўды так. Можна таксама патэлефанаваць у дзяжурную часць міліцыі і спытацца, ці была такая аварыя ўвогуле. А яшчэ – не выкладвайце падрабязную інфармацыю пра сябе ў сацыяльныя сеткі. 

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць