На прыём прыйшла малады спецыяліст Аляксандра Мазурэнка. Яе нядаўна размеркавалі на працу ў наш раён, Саша - педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Дзяўчына падзялілася навінамі аб тым, што ў яе ўсё добра, але вось у сяброў па групе не заўсёды ўсё вясёлкава. «Напрыклад, я хацела б даведацца, ці можа малады спецыяліст пераразмеркавацца ці звольніцца, калі не спадабалася праца? Мае былыя аднагрупнікі сутыкнуліся з тым, што ім далі працу, скажам, не зусім па спецыяльнасці».
Таксама Аляксандра Мазурэнка высветліла, калі маладому спецыялісту павінны выплаціць пад'ёмныя. Дадатковыя растлумачэнні працоўнага заканадаўства, якія дала Вольга Коціна, якія тычацца гэтых момантаў, чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

