Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

25 Жнівень 2022

«Будзе не пазнаць»: на вуліцы Барыкіна «абнаўляюць» шматпавярхоўку

Фасад дома №72 па вуліцы Барыкіна зменіцца. Працы па яго мадэрнізацыі ўжо пачаліся.

Арміраванне сеткай, тынкоўка, дэкаратыўная тынкоўка, афарбоўка - роўна ў такой паслядоўнасці пралёт за пралётам будзе ісці пераўтварэнне шматпавярхоўкі. Работы праводзяць спецыялісты сталічнай кампаніі, якая з фасадамі працуе 15 гадоў. Мінск, Масква, Магілёў, Гродна, Маладзечна, Быхаў, Крупкі - геаграфія, дзе фірма займалася капітальнымі рамонтамі жылых дамоў і навучальных устаноў, шырокая. Каманда з пяці чалавек плануе за месяц «размаляваць» квадратныя метры. Пры добрым надвор'і будуць выконваць адзін пралёт за два дні.

Яркі фасад - не адзінае, што ўзрадуе жыхароў дома. Дахавыя працы, замена стаякоў гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыі, добраўпарадкаванне тэрыторыі - перспектыва вельмі блізкая.

Дарэчы, у Чэрвеньскім раёне на стадыі завяршэння капітальны рамонт яшчэ двух дамоў у Смілавічах.

Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць