Паводле звестак райсельгасхарчу, на 25 жніўня сямейны экіпаж зернеўборачнага камбайна “КЗ-14” СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” у складзе Андрэя Пятрушы і Карыны Конан намалаціў 2294 тоны збожжа. Гэта – лепшы вынік у раёне. Двухтысячны рубеж намалоту таксама перасягнуў камбайнавы экіпаж Ігара Балдуева і Дзмітрыя Ладуцькі з эксперыментальнай базы “Натальеўск” (2002 тоны).
На адвозцы збожжа ад камбайнаў лідарства трымаюць вадзіцелі эксперыментальнай базы “Натальеўск” Казімір Вашкінель – 3218 тон і Валянцін Бандарык – 3166 тон.
Больш за ўсіх у раёне дапрацавалі збожжа машыністы зернесушыльнага комплексу “КЗС-40” ААТ “10 з’езд Саветаў” Уладзімір Тозік і Дзмітрый Буднік – 4050 тон.