Нягледзячы на тое, што наш рэгіён у справаздачным перыядзе працаваў стабільна, па некаторых пазіцыях яму трэба падцягнуць асобныя паказчыкі і палепшыць стан эканомікі, - адзначыў старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі.
Уладзімір Міхайлавіч засяродзіў увагу на тым, што ўсе кіраўнікі павінны адказна паставіцца да складання бізнес-плана на 2023 год. Яго выкананне павінна адсочвацца, у тым ліку аддзелам эканомікі райвыканкама.

