Аператыўнікі Чэрвеньскага РАУС раскрылі крадзеж 12 мяшкоў камбікорму з мясцовай гаспадаркі агульнай вагой 480 кг. Крадзеж здзейснілі два жывёлаводы названага прадпрыемства: у начны час шляхам зрыву навяснога замка ўваходных дзвярэй мужчыны праніклі ў складское памяшканне малочнатаварнай фермы адкуль і выкралі сыравіну. Частку скрадзенага фігуранты паспелі скарміць скаціне, але гэта не перашкодзіла аператыўнікам разабрацца ў сітуацыі і ацаніць шкоду, прычыненую гаспадарцы — больш за 600 рублёў.
Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж, учынены групай асоб па папярэдняй змове.

