У працы семінара прынялі ўдзел сацыяльныя педагогі і псіхолагі ўстаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна. З інфармацыяй аб асаблівасцях пабудовы працы з сем'ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы (СНС) выступілі работнікі аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Людміла Марціновіч і Ірына Вута. Аб прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх далажыў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Чэрвенскага РАУС Антон Бразгоўка. Аб магчымасцях дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, расказала прысутным выконваючы абавязкі старшыні раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Іна Біруля. Галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Фільчук падзялілася вопытам работы па раннім выяўленні сямейнага складанага становiшча. Настаяцель храма аграгарадка Раванічы іерэй Аляксандр Чарнушэнка пагутарыў з педагогамі аб прыродзе праяўлення насілля, магчымых спосабах барацьбы з ім.
Падчас семінара сацыяльныя педагогі і псіхолагі абмяняліся ўласнымі напрацоўкамі, падыходамі ў зносінах з сем'ямі СНСа.
Галіна Гамеза. Фота аўтара

