Дзіцячы дом сямейнага тыпу - гэта дзяржаўная ўстанова, у якой сямейная пара або адзінокая жанчына бяруць на выхаванне некалькі дзяцей, да васьмі чалавек. Дзяржава выплачвае дапамогу на ўтрыманне прыёмных дзяцей. Адзін з бацькоў атрымлівае заробак за працу выхавацеля, другі можа працаваць на асноўнай працы. Час працы ў ДДСТ залічваецца ў працоўны стаж. Пры гэтым дом сямейнага тыпу не падобны на дзяржустанову, у прынцыпе, гэта шматдзетная сям'я, таму што бацькі ўвесь час жывуць разам з дзецьмі, а не прыходзяць да іх на працу.
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама звяртаецца да жыхароў Чэрвеня і раёна: «Нам патрэбны бацькі, гатовыя выхоўваць дзяцей з асаблівым лёсам!» Па ўсіх пытаннях - зарплата, прадастаўленне жылля і г.д., - звяртайцеся ва ўпраўленне па тэлефоне 8017 14 28542.