З раніцы на вуліцы Максіма Горкага размясціліся прадстаўленыя гаспадаркамі раёна і сельвыканкамамі восем тэматычных падвор’яў, прысвечаных народным святам – Пакровам, Калядам, Масленіцы, Юр’еву Дню, Сёмусе, Купаллю, Пятрову Дню і тром Спасам, а таксама конкурсная пляцоўка з салодкімі прысмакамі, выстава тэхнікі, інтэрактыўныя пляцоўкі, фотазоны, дзіцячыя атракцыёны, гандаль.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў свята кіраўнік раёна назваў рупліўцаў хлебнай нівы сапраўднымі героямі нашага дня, дзякуючы якім умацоўваецца харчовая бяспека краіны.
Сёлета ў раёне намалацілі 76 тысяч тон збожжа (без уліку кукурузы), што на 21,3 працэнта больш, чым летась. Ураджайнасць зерневых і зернебабовых культур, якая склала больш за 35 цэнтнераў з гектараў, таксама ўзрасла ў параўнанні з леташняй – на 7,7 цэнтнера.
– Атрыманы ўраджай – вынік зладжанасці калектываў гаспадарак і прымянення сучасных аграрных тэхналогій, – адзначыў Уладзімір Навіцкі.
Ён падзякаваў за працу не толькі камбайнерам, вадзіцелям, аператарам зернесушыльных комплексаў, але і ўсім, хто дапамагаў аграрыям ва ўборцы ўраджаю: работнікам прамысловых, будаўнічых і транспартных арганізацый, гандлю і грамадскага харчавання, культуры, адукацыі, лясной гаспадаркі, а таксама ратавальнікам, супрацоўнікам міліцыі, калектывам прадпрыемстваў Заводскага раёна Мінска.
Уладзімір Навіцкі і намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Наталля Лявонава ўручылі Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам і прызёрам раённага спаборніцтва на жніве: сярод старшых камбайнераў і камбайнераў – старшаму камбайнеру СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Андрэю Пятрушу (першае месца), старшаму камбайнеру Івану Зылю і камбайнеру Уладзіміру Вяргейчыку з філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» (другое месца), старшаму камбайнеру Андрэю Гамезу і камбайнеру Аляксандру Бародзічу з эксперыментальнай базы «Натальеўск» (трэцяе месца); сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў – старшаму камбайнеру Андрэю Ігнатовічу і камбайнеру Сяргею Шайбаку з эксперыментальнай базы «Натальеўск» (першае месца), старшаму камбайнеру эксперыментальнай базы «Натальеўск» Максіму Юркевічу (другое месца), старшаму камбайнеру СВФ «Новыя Зелянкі» ААТ «Мінскі малочны завод №1» Дзмітрыю Сергіеню (трэцяе месца); сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа – вадзіцелю СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Уладзіміру Бандаровічу (першае месца), вадзіцелю эксперыментальнай базы «Натальеўск» Мікалаю Савайтану (другое месца), вадзіцелю філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» Сяргею Патапаву (трэцяе месца); сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа – вадзіцелю эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргею Пракоф’еву (першае месца); сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак – машыністу зернесушыльнага комплексу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Васілю Сікірыцкаму (першае месца), машыністу зернесушыльнага комплексу эксперыментальнай базы «Натальеўск» Аляксандру Мурашку (другое месца), машыністам зернесушыльнага комплексу ААТ «10 з’езд Саветаў» Уладзіміру Тозіку і Дзмітрыю Будніку (трэцяе месца); сярод галоўных аграномаў – галоўнаму аграному СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» Леанарду Мельніку (першае месца), галоўнаму аграному эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргею Бабіновічу (другое месца), галоўнаму аграному ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» Аляксандру Забаўскаму (трэцяе месца); сярод гаспадарак – філіялу «Агра-Бокс» СП «Унібокс» (дырэктар Дзяніс Жывалкоўскі) (першае месца), СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» (дырэктар Арцём Анціфееў) (другое месца), эксперыментальнай базе «Натальеўск» (дырэктар Віталь Казлоў). Падзяку старшыні райвыканкама атрымаў дырэктар ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Генадзь Шэршань. Не забыліся падчас урачыстасці і пра былога кіраўніка эксперыментальнай базы “Натальеўск” Алену Махнач, пры якой ў гаспадарцы заклалі падмурак сёлетняга ўраджаю. Яе ўганаравалі кветкамі і падарункам.
З віншаваннямі на свяце выступіў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў. Ён уручыў Ганаровыя граматы аблвыканкама галоўнаму аграному эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргею Бабіновічу і механізатару ААТ “Запольскае” Аляксею Лухверчыку, Падзякі старшыні аблвыканкама – намесніку дырэктара ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» Нэлі Альшэўскай, намесніку начальніка дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін па Чэрвеньскаму раёну Ліліі Дзеркач, галоўнаму інжынеру філіяла «Агра-Бокс» СП “Унібокс” Юрыю Круку і механізатару ААТ “10 з’езд Саветаў” Васілю Няпеўнаму, Ганаровыя граматы аблсельгасхарчу – механізатарам ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Міхаілу Гатоўку і Андрэю Кушнеру, а таксама начальніку раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Сяргею Ковалю.
Намеснік старшыні абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская ўручыла Граматы рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу механізатару ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» Аляксандру Канапельку, загадчыцы сталовай ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс” Алене Буднік, вадзіцелю ААТ “Раванічы” Аляксандру Прохарчыку і механізатару КСУП “Валевачы” Міхаілу Побалю, Падзякі абкама прафсаюза работнікаў АПК – загадчыцы склада КСУП «Валевачы” Валянціне Гадзянюк, механізатару філіяла “Агра-Бокс” СП “Унібокс” Сяргею Губару, загадчыку машыннага двара ААТ “Раванічы” Даніілу Гуськову, механізатару СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” Уладзіміру Няборскаму, механізатару ААТ “Запольскае” Уладзіміру Пазнякову і механізатару ААТ “10 з’езд Саветаў” Артуру Юшко.
Падзяку старшыні райвыканкама, а таксама падарунак ад абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымаў калектыў ААТ “Раванічы” (дырэктар – Сяргей Кіпець). Падзячным лістом старшыні райвыканкама на свяце адзначылі бухгалтара філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» Святлану Бакунец, заатэхніка філіяла СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс” Аляксандра Вараб’ёва, вадзіцеля КСУП “Валевачы” Вячаслава Загольку, жывёлавода філіяла СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс”Алега Карканіцу, дыспетчара СВФ «Новыя Зелянкі» ААТ «Мінскі малочны завод № 1» Валянціну Наркевіч, трактарыста філіяла СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс” Васіля Петухова і інспектара аддзела кадраў ААТ «10 з’езд Саветаў» Таццяну Толкач.
Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Ала Шахоцька адзначыла ролю творчых калектываў раёна, якія, выступаючы з канцэртнымі нумарамі ў полі, стваралі хлебаробам пазітыўны настрой на працу, і ўручыла Ганаровую грамату гэтага ведамства народнаму жартоўнаму гурту “Чэрвеньскія балагуры” (кіраўнік Андрэй Хурсевіч).
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка адзначыў Падзячнымі лістамі бухгалтара філіяла «Доследная станцыя» рэспубліканскага аб’яднання «Белнасенне» Любоў Заяц і галоўнага агранома гэтай арганізацыі Веру Мурашка, а таксама дыспетчара ААТ “Рыбгас “Волма” Іну Ільюшонак і галоўнага агранома ААТ “Запольскае” Аляксандра Калашнікава.
Акрамя таго, на свяце ўзнагародзілі пераможцаў конкурсаў: на лепшую саламяную скульптуру – ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”, лепшы тэматычны падворак – эксперыментальную базу “Натальеўск”, ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”, СВФ “Новыя Зелянкі” і ААТ “Раванічы”, на лепшы каравай – КСУП “Валевачы” і лепшы сноп – ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”. Гран-пры конкурсу “Слодычы для радасці” атрымаў Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дыпломамі гэтага конкурсу ў розных намінацыях адзначылі Грабёнскі дзіцячы сад-сярэднюю школу, Смілавіцкі сельгасліцэй, Чэрвеньскую цэнтральную раённую бальніцу і Алену Кулага.
“Дажынкі” ў Смілавічах прадоўжылася канцэртнай і танцавальна-забаўляльнай праграмамі, якія падрыхтавалі творчыя калектывы ўстаноў культуры раёна. Увечары ўдзельнікаў свята запрасілі на маладзёжную праграму “Краски Холли”, канцэрт кавер-бэнду “Коза Ностра” і дыскатэку.
Ігар АДАМОВІЧ





































