Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Верасень 2022

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі - новая выстава

У Чэрвеньскім краязнаўчым музеі адкрылася тэматычная выстава, прысвечаная падзеям верасня 1939 года, калі ажыццявілася аб'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі.

Першымі наведалі выставу хлопцы з восьмага класа сярэдняй школы №2. Адкрыла экспазіцыю дырэктар музея Алена Забаронак, нагадаўшы школьнікам, што 17 верасня адзначаецца свята ўсенароднага адзінства беларускага народа. Абрана гэтая дата не выпадкова. Менавіта ў гэтым дзень адбылася значная для нашага народа падзея. Вядучы спецыяліст Ірына Вабішчэвіч прывяла хлопчыкам і дзяўчынкам факты жыцця ў заходняй частцы краіны:

12 09 22 19

— Другая Рэч Паспалітая была не федэрацыяй двух народаў, а менавіта Польшчай. На выбарах 1922 года ў сейм патрапілі толькі 11 беларусаў з 444 дэпутатаў, у сенат - 3 з 111 сенатараў. У 1928 годзе іх колькасць зменшылася, у 1930 годзе ў парламент прайшоў толькі 1 дэпутат-беларус, у 1935 і 1938 іх зусім не было. Да ўключэння ў склад Польшчы працавала 395 беларускіх школ, а ў 1939, паводле дадзеных афіцыйнай статыстыкі, іх было 5. Колькасць прадпрыемстваў з колькасцю працоўных больш за 20 чалавек складала толькі 2,8% ад прамысловасці ўсёй Польшчы, колькасць працоўных - 1,8%.

17 верасня 1939 года ў 5 гадзін раніцы войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. Пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

Падрабязнасці адкрыцця выставы чытайце на старонках газеты.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць