Парадку дзесяці надзённых пытанняў было разгледжана. Заяўнікі да кіраўніка раёна звярнуліся з зямельнымі і жыллёвымі пытаннямі. Былі ўзняты і актуальныя для ўсяго горада тэмы. Так, праца стаматалогіі выклікае мноства нараканняў, дакладней немагчымасць запісацца на прыём да доктара загадзя, а толькі па алгарытме «сёння на заўтра». Уладзімір Навіцкі паабяцаў разабрацца ў праблеме.
Жыхар Чэрвеня Аляксандр Капанец звярнуў увагу на стан грамадскіх прыбіральняў. Сёння іх у горадзе чатыры, але ўсе яны выглядаюць, мякка гаворачы, не вельмі добра. Старшыня райвыканкама даручыў узяць пытанне на кантроль і разгледзець магчымасць прывядзення грамадскіх прыбіральняў у парадак, але з умовай таго, што некаторыя з іх будуць платнымі.
Падрабязна спыніліся і на праблемах дома №6 па вуліцы Б.Хмяльніцкага, у якім у асноўным пражываюць людзі са слабым зрокам. Чаму прыбралі поручні, неабходныя для перамяшчэння, і як выправіць няправільнае становішча выключальнікаў у падвале дома? Гэтыя пытанні таксама ўзяты на аловак.
І яшчэ адно пытанне прагучала – скарга ад жыхароў дома, у якім праводзілі капітальны рамонт наконт таго, што не былі заменены стаякі халоднага і гарачага водазабеспячэння. Праўда, тут якраз скардзіцца прадстаўнікам зацікаўленых арганізацый на саміх людзей. Бо жыхары адмовіліся пускаць у свае кватэры супрацоўнікаў абслугоўваючых арганізацый. А без гэтага размова аб замене стаякоў не можа ісці.
Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара.