Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

16 Верасень 2022

Знаёмства з раёнам, куды размеркаваліся, пачалося з музея

Традыцыйна прафсаюзная арганізацыя Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы сумесна з раённым аб'яднаннем прафсаюзаў арганізуе сустрэчу маладых спецыялістаў, знаёмства іх адзін з адным, з раёнам, у які яны прыбылі працаваць.

Сустрэча прайшла ў раённым краязнаўчым музеі. Старшыня прафсаюзнай «пяршоўкі» Уладзімір Рандзіцкі павітаў маладых медработнікаў, павіншаваў з прыходам у дружную сям'ю супрацоўнікаў Чэрвеньскай бальніцы, выказаў упэўненасць, што хлопцам і дзяўчатам спадабаецца ігуменская зямля і яны застануцца тут працаваць пасля адпрацоўкі.

Знаёмства з раёнам правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Вабішчэвіч. Разам з ёй былыя студэнты, пераходзячы з залы ў залу, пераконваліся ва ўнікальнай непаўторнасці нашых мясцін, даведваліся пра знакамітых людзей, ураджэнцаў Чэрвеньшчыны, сярод якіх былі і ўрачы.

Старшыня раённага аб'яднання Вольга Коціна запэўніла, што прафсаюз заўсёды прыйдзе на дапамогу работніку:

— Звяртайцеся з пытаннямі і праблемамі. Разам разбярэмся з усімі цяжкасцямі.

Пасля экскурсіі па музеі, у канферэнц-зале маладыя спецыялісты бальніцы абмяняліся ўражаннямі, і атрымалі па невялікім сувеніры на памяць аб першых працоўных днях ад прафсаюзнай арганізацыі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

16 09 22 9 copy

16 09 22 9

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць