— Мы зрабілі добрую справу. Сквер размешчаны пры ўездзе ў горад і мы зацікаўлены ў яго абліччы, - адзначыла старшыня Чэрвеньскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Свірыдовіч.
На месцы пасадкі дырэктар Чэрвеньскага лясгаса ўручыў нагрудны знак «20 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь» Аляксандру Паўловічу.
— На гэтым добраўпарадкаванне парка не заканчваецца, сустрэнемся тут напярэдадні Дня маці і Дня пажылых людзей, — акрэсліў дырэктар Чэрвеньскага лясгаса Андрэй Галкоўскі.



