Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Верасень 2022

Сельгаспрадпрыемствы Чэрвеньскага раёна апярэджваюць мінулагодні ўзровень нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі

Як паведамілі ў райсельгасхарчы, па стану на 19 верасня гаспадаркі назапасілі ў сярэднім па 19,72 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы.

Гэта на 6,18 цэнтнера больш, чым на такі ж час летась.  Найлепшую забяспечанасць кармамі маюць у ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” – 24,35 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы (плюс 9,05 да адпаведнага перыяду мінулага года).

Зараз у гаспадарках убіраюць кукурузу на сілас. Усяго па раёну назапасілі 52255 тон гэтага віду кармоў (у тым ліку 50826 тон – з кукурузы), што складае 37 працэнтаў ад неабходнага. У СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” ужо забяспечны сіласам на 58,9 працэнта, у ААТ “Раванічы” – на 55,4, у ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” – на 50,3 працэнта.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць