Дырэктар Школы мастацтваў Галіна Прышывалка:
– 17 верасня, у Дзень народнага адзінства, разам з дэлегацыяй Чэрвенскага раёна я пабывала на патрыятычным форуме «Гэта НАША гісторыя», які праходзіў у сталічным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна».
У святочны дзень там сабраліся ўсе тыя, хто любіць родную краіну. Здзівіў музычна-тэатралізаваны паказ, які быў арганізаваны ў лепшым выглядзе. Яркія піратэхнічныя эфекты, інсцэніраваныя музычныя нумары, якія яшчэ раз нагадалі пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Было прыемна ўбачыць зорак беларускай эстрады. У канцэрце ўдзельнічалі гурты «Аура», «Беларусы», заслужаны калектыў Беларусі музычная капэла «Санорус», Вікторыя Алешка, Жанет, Анатоль Ярмоленка, узорны ансамбль танца «Равеснік» і многія іншыя беларускія артысты і калектывы.