Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

22 Верасень 2022

Аб працы назіральных камісій казалі ў Чэрвеньскім раёне

У зале пасяджэння Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта прайшло пасяджэнне працоўнай камісіі па каардынацыі дзейнасці назіральных камісій па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. У пасяджэнні камісіі прыняў удзел першы намеснік начальніка ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС» Уладзімір Анатольевіч Янчык.

Пачалося пасяджэнне з выступу начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгена Кулагi, які распавёў статыстыку пажараў на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна за бягучы год.

- З пачатку бягучага года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбылося 32 пажары, ахвярамі на якіх сталі 3 чалавекі, - распавёў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, праведзеная прафілактычная праца ў гэтым годзе дазволіла знізіць асноўную прычыну гібелі людзей на пажарах - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Большасць пажараў на сённяшні дзень адбыліся з прычыны парушэнняў правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання - 44% ад агульнай колькасці.

Дэталёва распавёў Яўген Кулага статыстыку за 20 гадоў, распавёўшы не толькі аб колькасці пажараў, але і іх прычынах, месцах узгарання па тэрытарыяльным прынцыпе і відах домаўладанняў.

- Калі прааналізаваць статыстыку па пажарах за 20 гадоў, то мы дасягнулі значнага зніжэння гэтага паказчыка. Гэта ж характэрна і па колькасці ахвяр, - звярнуў увагу начальнік раённага аддзела.

Спыніўся Яўген Кулага і на партрэце ахвяры пажараў, які сфарміраваўся за 20 гадоў на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна.

– За 20 гадоў 36% загінуўшых на пажары складаюць пенсіянеры, 32% – непрацуючыя грамадзяне, 80% – людзі, якія пражываюць у аднакватэрных жылых дамах, – агучыў Яўген Юр'евіч.

Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена арганізацыі працы назіральных камісій, агучаны праблемныя пытанні, якія былі выяўлены пры вывучэнні дзейнасці назіральных камісій.

- Неабходна ўзмацніць працу ў дачыненні да інфармавання блізкіх сваякоў асоб пажылога ўзросту, якія пражываюць адных, але пры гэтым неабходна таксама ўзмацніць кантроль за атрыманнем зваротнай сувязі пры адпраўленні інфармацый у іншыя арганізацыі, - звярнуўся Яўген Кулага.

У абмеркаванні пытання працы назіральных камісій Уладзімір Анатольевіч Янчык звярнуў увагу на той факт, што не ўсімі назіральнымі камісіямі ў належнай меры вывучаецца супрацьпажарны стан дамоў, якія знаходзяцца ў садовых таварыствах.

- Хоць падчас дачнага сезону, ды і ў зімовы перыяд там адбываецца не мала загаранняў, і, на жаль, з сумнымі наступствамі. Будаўніцтва, рамонты і абслугоўванне электраправодкі і ацяпляльных печаў часцяком адбываюцца па рэшткавым прынцыпе, таму правядзенню прафілактычнай працы ў дадзеных месцах варта надаваць належную ўвагу.

Са станоўчага боку па гэтым напрамку работы была адзначана назіральная камісія Смілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

- Аднак, не варта таксама забываць аб тым, што старшыні назіральных камісій пры сельскіх выканаўчых камітэтах - гэта прадстаўнікі ўлады, - сказаў Уладзімір Анатольевіч, - таму вам, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, неабходна выкарыстоўваць усе свае правы і меры ўздзеяння. Бо ў большасці выпадкаў людзі гінуць не ад пажару, а ад знешніх фактараў, такіх як утапленне, суіцыды, атручэнне сурагатным алкаголем і іншыя прычыны. Таму пры наведванні домаўладанняў неабходна наладзіць зносіны з людзьмі.

Звярнуў увагу прысутных Уладзімір Янчык і на тое, што суб'екты гаспадарання, якія маюць ведамаснае жыллё, абавязаны забяспечыць там пажарную бяспеку. Таму неабходна наладзіць работу таксама ў гэтым напрамку.

– Цяпер неабходна ўзмацніць работу па інфармаванні грамадзян аб правілах карыстання награвальнымі і іншымі электрапрыборамі, аб правілах падрыхтоўкі печаў і катлоў на цвёрдым паліве да ацяпляльнага сезона і іх эксплуатацыі, - звярнуўся да прысутных Уладзімір Анатольевіч Янчык, - для гэтага максімальна задзейнічаць разнастайныя рэсурсы для максімальнага ахопу аўдыторыі.

Падчас абмеркавання праблемных пытанняў заслухоўваліся старшыні ўсіх суб'ектаў прафілактыкі. Пасля завяршэння працы камісіі ўсе прапановы і шляхі вырашэння праблем былі адлюстраваны ў пратаколе.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць