Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

23 Верасень 2022

Урок бяспекі прайшоў у сярэдняй школе №3 Чэрвеня

У рамках Адзінага дня бяспекі з навучэнцамі 8 класа сярэдняй школы №3 Чэрвеня сустрэўся выконваючы абавязкі першага намесніка Чэрвеньскага РАНС Андрэй Рогаў і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрвеньскага РАУС Юлія Буркун. Сустрэча прайшла ў раённым рэсурсным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі.

Юлія Буркун нагадала дзецям аб наступствах і адказнасці ўжывання наркотыкаў, расказала аб спосабах уцягвання непаўналетніх у распаўсюджванне наркатычных рэчываў.

— Жаданне і магчымасць лёгка і хутка зарабіць грошы таксама лёгка і хутка прыводзіць на лаву падсудных. Таму задумайцеся, ці вырты такі заробак вашай свабоды, — звярнулася да хлопцаў

Асаблівую ўвагу Юлія Міхайлаўна надала і пытанню палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Нагадала супрацоўнік РАУС навучэнцам таксама аб інфармацыйнай акцыі «Бяспека на дарозе» і расказала аб правілах карыстання сродкамі мабільнага перамяшчэння.

— Памятайце пра тое, што даражэй за ваша жыццё няма нічога. Таму не варта грэбаваць правіламі бяспекі. Сёння дастаткова магчымасцей пазначыць сябе ў цёмны час сутак. Паклапаціцеся пра тое, каб у вас у цёмны час сутак пры руху па праезнай частцы дарогі абавязкова быў флікер, - звярнула ўвагу Юлія Буркун.

Працягнулася размова па тэме пажарнай бяспекі. Выконваючы абавязкi першага намесніка начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рогаў нагадаў дзецям аб прычынах узнікнення пажару.

— Небяспека ўзнікае там, дзе забываюцца на бяспеку. Ляжачы на паліцы скрынак запалак абсалютна бяспечны. А вось калі ён трапіць у рукі юнага даследчыка, то можа адбыцца бяда, - растлумачыў Андрэй Рогаў, - аднак варта памятаць не толькі аб правілах бяспекі, але і аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях. Небяспекі могуць падцікоўваць нас паўсюль. З'яўленне злога сабакі на шляху, выяўленне гнязда джалячых казурак у жыллi, укус змяі, загаранне электрапрыбора…

— Справіцца з невялікім загараннем дома можна з дапамогай падручных сродкаў. Аднак памятаеце, не ўсё можна тушыць вадой, — звярнуў увагу ратавальнік, — можа вы мне самі раскажаце што ні ў якім разе нельга тушыць вадой?

— Уключаны ў сетку электрапрыбор. Вада з'яўляецца добрым правадніком току, таму гэтага рабіць нельга, - разважаюць хлапчукі.

— А яшчэ калі загарыцца масла. Калі заліць вадой, то можа адбыцца выбух, лепш выкарыстоўваць звычайнае вечка, - дадаюць дзяўчаты.

Да размовы аб першасных сродках пажаратушэння Андрэй Рогаў расказаў аб тых прадметах і рэчывах, якія ёсць у кожным доме, якія лёгка можна выкарыстоўваць для тушэння загарання.

— У кожным доме знойдзецца гаршчок для кветак, а iм маецца зямля, пральны парашок — добрая альтэрнатыва парашковаму вогнетушыцелю, ды і мноства сыпкіх рэчываў на кухні: соль, сода, крупы, — расказаў ратавальнік.

А што калі надзвычайная сітуацыя адбылася ў грамадска-масавым месцы? Напрыклад пажар. У дадзеным выпадку пагрозу могуць скласці не толькі наступствы пажару, прадуктаў гарэння, але і ўсхваляваны натоўп людзей. Каб дэталёва разабрацца з дадзенай сітуацыяй з хлопцамі, быў прагледжаны відэаролік «Энцыклапедыя бяспекі. Правілы паводзін пры пажары ў гандлёвым цэнтры».

— Дзеці, гэтыя правілы неабходна прымяняць не толькі ў гандлёвым цэнтры. Сюды ж адносіцца і іншыя месцы масавага збору людзей. Памятайце, што самае галоўнае захоўваць спакой, не спрабаваць рухацца супраць натоўпу. Уважліва глядзіце па баках і зважайце на эвакуацыйныя знакі пажарнай бяспекі. Калі ёсць неабходнасць дэталёва вывучыце план эвакуацыі таго паверха, на якім вы знаходзіцеся, - растлумачыў Андрэй Уладзіміравіч, - правільныя дзеянні пры надзвычайнай сітуацыі могуць значна мінімізаваць наступствы.

Падчас урока бяспекі прагучаў сігнал, які патрабуе неадкладнай эвакуацыі. Трэніровачныя заняткі па эвакуацыі прайшлі паспяхова. Усе, хто знаходзіўся ў школе, паспяхова пакінулі памяшканні і выйшлі на вуліцу.

23 09 22 16

23 09 22 16

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць