У МУС распавялі, што з 3 па 7 кастрычніка праваахоўнікі праводзяць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў у сферы абароту зброі і боепрыпасаў. Міліцыянеры будуць правяраць умовы захоўвання грамадзянамі зарэгістраванай зброі, а таксама выяўляць уладальнікаў нелегальных арсеналаў. Асноўная мэта мерапрыемства - прафілактычная работа з уладальнікамі зброі па пытаннях захавання правілаў яе выкарыстання і захоўвання, мер бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб добраахвотнай здачы зброі, якая захоўваецца незаконна.
Паводле інфармацыі ведамства, усяго за восем месяцаў гэтага года з абароту выключана звыш 400 адзінак незарэгістраванай зброі і амаль 35 тыс. боепрыпасаў рознага калібру. Добраахвотна здадзена больш за 400 адзінак нелегальнай зброі і каля 163 тыс. боепрыпасаў. Акрамя таго, за розныя парушэнні ў індывідуальных уладальнікаў канфіскавана больш за 1,5 тыс. адзінак зарэгістраванай зброі.
У МУС нагадалі, што асобы, якія добраахвотна здаюць у органы ўнутраных спраў зброю і боепрыпасы, якiя незаконна захоўваецца, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.