Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Кастрычнік 2022

Сярод узнагароджаных ордэнам Маці – прадстаўніцы Чэрвеньшчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 352 аб узнагароджанні ордэнам Маці.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей яго ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. Гэта работніцы прамысловых прадпрыемстваў і гаспадарак, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажывецкай кааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб’яднанняў і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных – 35 жанчын з Мінскай вобласці. Ёсць у спісе і прадстаўніцы нашага раёна. Ордэн Маці атрымаюць памочнік загадчыка малочнатаварнага комплексу “Турэц” ААТ “10 з’езд Саветаў” Яўгенія Пыж і хатняя гаспадыня з Чэрвеня Алеся Прышчыц.  

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць