Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

07 Кастрычнік 2022

«Бяспечны візіт»: умовы пражывання вяскоўцаў праверылі ў Чэрвеньскім раёне

Міжведамасная акцыя прайшла на тэрыторыі Раваніцкага сельсавета. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, работнікі адукацыі і сельвыканкама наведалі шматдзетныя сем'і, адзінокіх і адзінока пражываючых людзей, грамадзян, якія прыбылі з месцаў пазбаўлення волі, і тых, хто злоўжывае алкаголем.

Супрацоўнікі зацікаўленых служб і ведамстваў праверылі стан пячнога ацяплення, праводкі, наяўнасць і работу аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у цэлым умовы пражывання.

Асаблівая ўвага ўладальнікам печаў. Скразных расколін быць не павінна, комін павінен быць абтынкованы і пабелены, нельга дапушчаць перакал печы, складаванне на печы рэчаў.

Падчас рэйду таксама разглядалася пытанне аб размяшчэнні ва ўстановы кругласутачнага знаходжання на зімовы перыяд самотна пражываючых людзей.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць