У першым матчы, які прайшоў тыдзень таму ў Чэрвені, каманды згулялі ўнічыю — 1:1. Па суме дзвюх гульняў «Колас» перамог — 4:2.
Па выніках жараб’ёўкі 1/2 фіналу Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболу-2022, чэрвеньскі “Колас” двойчы згуляе з пераможцам пары “Спартак” (Шклоў) – “Івацэвічы-ДЮСШ”. Першы матч наша каманда правядзе 15 або 16 кастрычніка на выезде, другі – у наступныя выхадныя ў Чэрвені.

