Першы матч гэтыя каманды згулялі ў Івацэвічах. Гаспадары поля перамаглі з лікам 3:2. Сустрэча ў адказ адбудзецца ў Шклове 13 кастрычніка.
“Колас” правядзе першы паўфінал у гасцях. Такім чынам, у чацвер стане вядомым, куды давядзецца скіравацца чэрвеньцам бліжэйшымі выхаднымі – у Івацэвічы ці ў Шклоў.

