Адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў з 2003 года арандуе памяшканне для станцыі тэхабслугоўвання на запраўцы «Беларуснафта». Ён чуў, што ў наступным годзе плануецца будаўніцтва новай запраўкі, бліжэй да аўтадарогі, а старую знясуць. Таму перажывае, як бы захаваць ужо абсталяванае і звыклае арэнднае месца.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і ЖКГ Аляксандр Гадун растлумачыў, што праектная дакументацыя на будаўніцтва аўтазаправачнай станцыі сапраўды распрацоўваецца:
- Па зносе існуючай аўтазапраўкі рашэння пакуль няма. Мы запытаем інфармацыю аб праекце плануемага будаўніцтва ў ААТ «Пухавічынафтапрадукт».
Уладзімір Навіцкі даручыў свайму першаму намесніку вывучыць пытанне, адзначыўшы, што для кіраўніцтва горада вельмі важны эстэтычны выгляд Чэрвеньскага раёна:
– На тэрыторыі ўсіх населеных пунктаў Чэрвеншчыны вядзецца добраўпарадкаванне і навядзенне парадку. Існуючы будынак аўтазапраўкі можна не зносіць, калі ён будзе спалучацца з архітэктурай горада.
Жыхарка Чэрвеня наракае на тое, што падчас капітальнага рамонту шматкватэрнага дома падчас дажджоў не раз падтапляліся некалькі кватэр і сцены пад'езда. Святлана перажывае, хто і за чый кошт будзе ўсё гэта рамантаваць. Уладзімір Навіцкі даручыў першаму намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Гадуну сумесна з дырэктарам Чэрвенскай ЖКГ праверыць, як вёўся рамонт даху і прасачыць, каб рамонт кватэр быў выкананы за кошт вінаватых.
Жыхарка Смілавіч звярнулася з пытаннем пераразмеркавання сына з ААТ «10 з'езд Саветаў» у Чэрвеньскі аддзел Дэпартамента аховы МУС. Юлія перажывае за лёс сына. Нядаўна яму прыйшла позва з'явіцца ў ваенкамат для праходжання тэрміновай службы. Старшыня райвыканкама растлумачыў алгарытм прадстаўлення дакументаў у аддзел Дэпартамента аховы. Улічваючы, што малады чалавек хоча звязаць лёс са службай у МУС, старшыня райвыканкама прапанаваў пахадайнічаць перад ваенкаматам аб магчымасці вызначыць месцам службы ўнутраныя войскі. Такім адказам засталіся задаволеныя і маці, і сын.
Вольга Дзяменкавец