Такім чынам, па суме дзвюх сустрэч “Івацэвічы-СДЮШАР” выйшлі ў паўфінал, дзе, паводле жараб’ёўкі, згуляюць з чэрвеньскім “Коласам”.
Першы матч адбудзецца ў суботу, 15 кастрычніка, у Івацэвічах (пачатак – у 16.00), паўторны, у якім чэрвеньцы будуць гаспадарамі поля, 22 ці 23 кастрычніка.

