Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

14 Кастрычнік 2022

Дарагія жанчыны-маці, жыхаркі раёна!

З пачуццём глыбокай павагі віншуем вас з Днём маці - самага любімага і блізкага, самага галоўнага чалавека ў жыцці!

Быць маці – вялікае шчасце і вялікая адказнасць, штодзённая душэўная і фізічная праца, звязаная з нараджэннем і выхаваннем новых пакаленняў, захаваннем духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў грамадства. Нездарма кажуць, што будучыня нацыі - у руках маці.

Годна захаплення ўменне жанчын спалучаць высокую місію мацярынства з працоўнай дзейнасцю. Мы ганарымся жанчынамі – маці Чэрвеншчыны, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці раёна, добрасумленна працуюць, дамагаюцца ўражваючых поспехаў у самых розных сферах.

У гэта сардэчнае свята прыміце шчырыя словы падзякі за штодзённую матчыну працу, за мудрасць і стойкасць у самых складаных жыццёвых сітуацыях, нястомны клопат аб дабрабыце блізкіх.

Няхай святлом і дабром адклікаюцца ў душах вашых дзяцей цярпенне, каханне і адданасць.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць