Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана на 86 працэнтах палеткаў. Завяршылі гэты від работ у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс”, філіяле СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс”, СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” і ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”.
На зерне ўбралі 496 гектараў кукурузы (18 працэнтаў ад плана) пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў з гектара. Найбольшую ўраджайнасць зерня кукурузы маюць у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” – 51, ААТ “Запольскае”, “Смалявічы-Сузон” і ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” – 50 цэнтнераў з гектара.