Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Кастрычнік 2022

Футбол: чэрвеньскі “Колас” прадоўжыць барацьбу за выхад у фінал Кубка рэгіёнаў Беларусі 22 кастрычніка

У першым матчы 1/2 фіналу Кубка рэгіёнаў Беларусі “Колас” мінімальна прайграў у гасцях камандзе “Івацэвічы-ДЮСШ” – 0:1.

Нашы футбалісты ні ў чым не саступалі сапернікам. Наадварот, асабліва ў першым тайме, яны мелі некалькі стопрацэнтных шанцаў паразіць вароты гаспадароў поля, але не выкарысталі іх.

Бліжэй да сярэдзіны другога тайма “Колас” збавіў актыўнасць: на гульні каманды адбілася кароткая лава запасных. Адзіны гол “Івацэвічы-СДЮШАР” забілі на 83-й хвіліне.

Гасцявое паражэнне не перакрэсліла перспектывы “Коласа” на выхад у фінал. У паўторнай сустрэчы нашай камандзе трэба перамагаць з розніцай не менш чым у два мячы. Пры нічыйным выніку па суме дзвюх гульняў давядзецца вызначаць мацнейшага ў серыі пасляматчавых пенальці.

Матч “Колас” – “Івацэвічы-ДЮСШ” адбудзецца ў Чэрвені ў суботу, 22 кастрычніка. Пачатак – у 15 гадзін.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць