У ліку ўдзельнікаў працуючая моладзь, спецыялісты па працы з маладымі людзьмі, прадстаўнікі «пярвічак» БРСМ і БРПА. Эфектыўнасць патрыятычнага выхавання, супрацьдзеянне маніпуляванню свядомасцю моладзі ў інфармацыйнай прасторы, удасканаленне працы з маладымі людзьмі на прадпрыемствах і ў арганізацыях - тое, што абмеркавалі на сустрэчы. Удзельнікі семінара абмяняліся думкамі аб агітацыйна-іміджавых мерапрыемствах і падзяліліся вопытам узаемадзеяння БРСМ і БРПА на раённым узроўні.
Чэрвеньскі раён на семінары прадставілі першы сакратар БРСМ Дзмітрый Кананкоў, старшыня Маладзёжнага парламента пры Чэрвеньскім раённым Савеце дэпутатаў Віялета Аўсяннікава, педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, старшыня раённага савета БРПА, каардынатар першасных арганізацый БРПА ўстаноў адукацыі раёна Анастасія Рунцо, спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Забаўская.

