Удзельнічаюць прадстаўнікі навучальных устаноў Маладзечна, Барысава і Салігорска.
Працу канкурсантаў ацэньваюць эксперты: Дзмітрый Расцюшэўскі (Мінск, дзяржаўны каледж інавацыйных будаўнічых тэхналогій), Павел Клындзюк (Чэрвень, прафесійны будаўнічы ліцэй), Канстанцін Сармант (Чэрвень, СШ №4).
На ўрачыстым адкрыцці конкурсу ўдзельнікаў, экспертаў, выкладчыкаў і гледачоў павіталі метадыст Цэнтра прафесійнай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Зоя Даргевіч і намеснік дырэктара Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Зоя Курносава.
Перад пачаткам працы ўсім удзельнікам растлумачылі ўмовы конкурсу і нагадалі правілы тэхнікі бяспекі. Маладыя дрэваапрацоўшчыкі размясціліся ў сталярнай майстэрні ліцэя.
Перад стартам усе ахвочыя азнаёміліся з мадэлямі, якія трэба будзе сваімі рукамі зрабіць канкурсантам. Падвядзенне вынікаў адбудзецца сёння вечарам. Сачыце за навінамі!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара