Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

21 Кастрычнік 2022

«Ты расці, квітней, наш сад!» У Чэрвеньскай СШ №4 пасадзілі фруктовыя дрэвы

10 кастрычніка ў нас у школе з'явіўся «Сад сямейных дрэў». Гэта адбылося падчас акцыі, прысвечанай Тыдню бацькоўскай любові. Дзеці і бацькі пасадзілі вішні і слівы, нават адно дрэўца грэцкага арэха!

У пасадцы ўдзельнічалі больш за дваццаць сем'яў, у тым ліку шматдзетныя. Усе мы спадзяемся, што з цягам часу пакуль яшчэ маленькія расліны абавязкова будуць радаваць багатым ураджаем.

Завяршыўшы пасадку дрэў, бацькі разам з навучэнцамі наведалі школьны Цэнтр бяспекі, а потым сабраліся ва ўтульных кабінетах школы. Для любімых тат і маці гучалі вершы і песні ў выкананні дзяцей. Таксама ўсе жадаючыя маглі зрабіць вырабы на майстар-класах.

Аксана КАНАПЕЛЬКА, дырэктар СШ №4. Фота Валянціны ТАБАЛЕВІЧ

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць