Як распавёў намеснік начальніка Чэрвенскага РАНС Андрэй Рогаў, пажары можна папярэдзіць:
— Я батаю больш за дваццаць гадоў у аддзеле надзвычайных сітуацыях. Усякае бачыць прадстаўлялася. Прафілактычная праца вельмі важная. І калі ад праводзімых мерапрыемстваў хаця б адно жыццё будзе выратавана, значыць не дарма працуем! На сённяшні дзень на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна адбыліся 34 пажары, на якіх загінулі тры чалавекі. Асноўныя прычыны - неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі і электраабсталявання. Як правіла, большая колькасць пажараў адбываецца ў начны час ад дзвюх гадзін да шасці гадзін раніцы. Адпаведна людзі знаходзячыся тым часам у стане сну, не могуць пачуць пах дыму і пры ўзнікненні пажару ў доме, выратаваць сваё жыццё. Для таго, каб захаваць жыццё і жыллё, неабходна ўсталяваць у кожным пакоі пажарныя апавяшчальнікі. Яны змогуць апавясціць аб узгаранні да таго, пакуль канцэнтрацыя паветра стане небяспечнай для жыцця.
Падчас рэйдавых мерапрыемстваў пажарны Чэрвенскага РАНС Аляксандр Велькоўскі праверыў бяспеку ў дамах па вуліцы Тургенева ў Чэрвені.
У доме пенсіянера Яўгена Ялінскага якраз праводзілася чыстка коміна печы. Як расказаў Яўген Сцяпанавіч, ён кожны год загадзя рыхтуе печ да зімы.
— Мы з жонкай адказна ставімся да бяспекі ў доме. Пажарны апавяшчальнік ёсць. Печ рамантуем, чысцім комін яшчэ да наступу замаразкаў. Хочацца выказаць падзяку ратавальнікам, што нагадваюць насельніцтву і аб пажарнай бяспецы, і аб тым, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару.
Пакуль мы з пажарнымі правяраем домаўладаннi па вуліцы Тургенева, супрацоўнік Чэрвеньскага РАНС Максім Сямко абышоў вуліцы Ленінскую і Карла Маркса. А пажарныя выратавальнага пункта ў Ведрыцы Андрэй Даноўскі і Віктар Пахажай апавяшчаюць жыхароў з дапамогай рупара. Некалькі ратавальнікаў правяраюць дамы ў Горкаўскай Слабадзе.
Вольга Дземенкавец