Сустрэча з прадстаўнікамі розных факультэтаў Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь стала для нашага раёна ўжо традыцыйнай. Гэты год — не выключэнне: у Цэнтры культуры і вольнага часу разгарнулася экспазіцыя зброі і абсталявання, курсанты старэйшых курсаў акадэміі ў поўным абмундзіраванні давалі ўсім цікавячымся вычарпальныя кансультацыі, паказвалі, як абыходзіцца са зброяй і прыборамі. Падлеткі з задавальненнем фатаграфаваліся ў незвычайных лакацыях.
Глядзельная зала была запоўнена на 100 адсоткаў. Усіх прысутных павіталі ваенны камісар Чэрвенскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі і старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў запасу Станіслаў Альшэўскі.