Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

15 Лістапад 2022

Медалі горада нявест: чэрвеньскія барацьбiты прывезлі ўзнагароды з Іванава

У расійскім горадзе Іванава адбыўся Міжнародны турнір па вольнай барацьбе, у якім удзельнічалі юныя чэрвеньскія спартсмены.

У расійскі «горад нявест» барацьбiты адправіліся на тры дні, на працягу якіх імкнуліся даказаць, што яны вартыя прызавых месцаў і медалёў міжнароднага ўзроўню.

Лепшых вынікаў дабіліся трое прадстаўнікоў Чэрвеньскай СДЮШАР: гэта Аляксей Жораў, Дзмітрый Лукашук і Аліна Мажароўская.

Лёша ў вагавой катэгорыі 92 кілаграмы заняў першае месца, Дзіма ў вагавой катэгорыі 79 кілаграмаў узняўся на другую прыступку п'едэстала, прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва Алінка Мажароўская ў вагавой катэгорыі 43 кілаграмы таксама дабілася сярэбранага медаля на чэмпіянаце.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота з архіву СДЮШАР

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць