Як распавёў першы сакратар райкама БРСМ Дзмітрый Кананкоў, акцыя «Не прапальвай сваё жыццё» заключалася не толькі ў прапагандысцкай гутарцы: «Мы разам з супрацоўнікам РАНС Юліяй Мурашка абменьвалі цыгарэты на цукеркі і нават арганізавалі конкурсы для жыхароў Рудні! Першыя ўдзельнікі крыху бянтэжыліся, а потым справа пайшла весялей! На мой погляд, гэта было дзейснае мерапрыемства, як той казаў - «лепш тысячы слоў». Спадзяюся, хаця б некалькі чалавек, з якімі мы размаўлялі, перастануць паліць. Бо насамрэч цукеркі значна прыемней, і нагоду задумацца пра гэта далі ратавальнікі, а БРСМ дапамог!»
Інспектар РАНС Юлія Мурашка дадала: «Непатушаная цыгарэта — прычына кожнага чацвёртага пажару. Пасцель, дыван, канапа вельмі хутка загараюцца! Акрамя таго, кожны другі загінуўшы ад агню быў нецвярозы... Таму мы вас просім: беражыце сябе, вядзіце цвярозы лад жыцця, не дазваляйце сваім блізкім курыць дома і самі гэтага не рабіце!»
Абмен цыгарэт на цукеркі і раздача агітацыйных матэрыялаў запланаваны і ў Чэрвені: заўтра раніцай акцыя «Не прапальвай сваё жыццё» будзе праводзіцца ў 10.15 каля крамы «Трыа», а ў 15.00 - на пошце. Прыносьце свае бескарысныя цыгарэты. Магчыма, абмен на цукеркі дасць падставу задумацца аб здароўі і ўсім добрым, і там і наогул жыццё памяняецца!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Дзмітрыя КАНАНКОВА