Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

28 Лістапад 2022

Чэрвень прыняў эстафету рэспубліканскай акцыі «Cімвал адзінства»

20 аўтамабіляў і без малога 100 удзельнікаў аўтапрабегу! Рэспубліканскую акцыю «Cімвал адзінства» сёння прымаў Чэрвеньскі раён ад Бярэзіншчыны.

На мяжы адбылася цырымонія абмену Дзяржаўным сцягам з пасланнем. Затым удзельнікі аўтапрабегу накіраваліся да помніка А.К. Флягонтаву ў Чэрвені, дзе адбыўся мітынг. Гасцей вітала намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Удзельнікі аўтапрабегу прыехалі з падарункамі. З дапамогай аблічбаваных таблічак з QR-кодам, навёўшы на які мабільную прыладу, можна даведацца пра помнік.

Затым аўтапрабег прайшоў далей. Чэрвень адправіўся перадаць эстафету Пухавіцкаму раёну!

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць