Каб яскрава і арыгінальна прадставіць культурную разнастайнасць раёна, работнікі РЦКіД узялі за аснову канцэпцыю інтэрактыўнай выставы «Ад вытокаў да зорак», распрацаванай да 635-гадовага юбілею горада Чэрвеня, які мы адсвяткавалі летам гэтага года. На мяжы Чэрвеньскага і Мінскага раёнаў дэлегацыю сустрэлі іншапланецяне… Кіраўнік клуба «Бонда» Станіслава Баркоўская цікава і захапляльна распавяла ўдзельнікам семінара пра «Ігуменьскі шлях» па маршруце якога яны рухаліся.
А ў Чэрвені работнікаў культуры вобласці сустракала Ігумення і часовы партал з асноўнымі этапамі развіцця гісторыі Чэрвеньшчыны.
Дзе яшчэ пабывалі госці ў гэты дзень, чытайце ў газеце «Раённы веснік».