Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

02 Снежань 2022

«Аберагаючы шчасце!» Уладзімір Навіцкі павіншаваў работнікаў страхавой сферы з надыходзячым прафесійным святам

Супрацоўнікі найбуйнейшай страхавой арганізацыі Беларусі заўтра - 3 снежня - адзначаць прафесійнае свята.

Напярэдадні работнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Чэрвеньскім раёне павіншаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі. Падзякі з яго рук атрымалі вядучы спецыяліст сектара страхавання і рэгулявання страт Анжэла Дормаш і агент страхавой Ігар Хасяневіч.

Зрэшты, прыехаў Уладзімір Навіцкі не толькі дзеля ўрачыстага моманту. Кіраўнік раёна паразмаўляў з калектывам.

Пра што казаў старшыня са страхавымі агентамі і якія пытанні яму былі агучаны супрацоўнікамі Белдзяржстраху? Падрабязней у друкаваным нумары газеты «Раённы веснік».

Віншаванні сёння гучалі і на абласным свяце. Сярод лепшых агентаў страхавых Мінскай вобласці і прадстаўніца Чэрвеншчыны Ларыса Куніцкая.

Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць