Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

08 Снежань 2022

Каб святы ў дзяцей прайшлі бяспечна (Чэрвеньскі раён)

Хутка ва ўстановах адукацыі і культуры загучаць навагоднія песні, дзеткі будуць вадзіць карагоды вакол зімовай прыгажуні і клікаць Дзеда Мароза. Дзеткі актыўна вучаць вершыкі каб парадаваць старога і атрымаць запаветны падарунак.

Напярэдадні навагодніх свят арганізатары не толькі прыдумляюць цікавы сцэнарый і конкурсы, але і праводзяць шэраг мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі. На варце знаходзяцца і ратавальнікі.

Пры правядзенні маніторынгу ва ўстановах адукацыі культуры, у якіх будуць праводзіцца навагоднія мерапрыемствы, асаблівую ўвагу работнікі МНС надаюць наяўнасці спраўных першасных сродкаў пажаратушэння, адсутнасці перашкод на шляхах эвакуацый, выкананню супрацьпажарнага рэжыму.

– Перад выкарыстаннем навагодніх гірлянд абавязкова праверце iх цэласнасць, - нагадаў намеснік начальніка раённага аддзела Андрэй Рогаў. Гірлянды павінны быць завадскога вырабу.

Ратавальнік таксама нагадаў аб недапушчальнасці выкарыстання піратэхнічных сродкаў пры правядзенні грамадска-масавых мерапрыемстваў.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць