Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

12 Снежань 2022

Гэта трэба жывым: Чэрвень ушанаваў памяць расстраляных у гады вайны мірных жыхароў

У Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, адбыўся мітынг і ўскладанне кветак да помніка на месцы расстрэлу ў раёне вуліцы Замятоўскай дзвюх тысяч жыхароў Чэрвеня, якія былі падчас вайны вязнямі яўрэйскага гета.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі пракурор Чэрвеньскага раёна Вадзім Кукалевіч, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, воін-інтэрнацыяналіст Віктар Казачонак, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, у прыватнасці – раённай арганізацыі БСЖ, удзельнікі патрыятычнага атрада «Дазор», вучні і адміністрацыя СШ №3, а таксама гімназіі.

Лідзія Шчацінка ў сваім выступе адзначыла:

— Мне як старшыні першаснай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, як маці, як жанчыне вельмі балюча ўяўляць, як гэтыя людзі ішлі на смерць. Бо сярод іх большасць былі жанчыны, дзеці і старыя. Тое, як гітлераўскія захопнікі паводзілі сябе на нашай зямлі, як яны вырашалі, каму жыць, а каму паміраць - гэта неверагодна жорстка. І таксама балюча тое, што ім дапамагалі і нашы, мясцовыя «змагары», здраднікі свайго народа і сваёй зямлі. Вельмі правільна, што на гэта мерапрыемства прыйшлі падлеткі, старшакласнікі. Моладзь павінна ведаць гісторыю сваёй зямлі, свайго народа, і няхай гэта гісторыя не заўсёды маляўнічая і сонечная, а ёсць і жорсткія, крывавыя старонкі, абаграныя крывёю нявінных - гэта таксама трэба ведаць, каб старацца ніколі не паўтарыць. У свеце сёння ёсць прыклады, што адбываецца, калі гісторыю імкнуцца перапісаць. Льецца кроў, гінуць нявінныя. Трэба зрабіць усё магчымае, каб такое не паўтарылася ў нас!

Наталля КАРАЛЬЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць