Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

16 Снежань 2022

«Цяпло каляднай свечкі». Раённы інклюзіўны фестываль запаліў яркія зоркі

Раённы інклюзіўны фестываль творчасці «Цяпло каляднай свечкі» даў старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» на Чэрвеньшчыне.

Дзясяткі асаблівых дзяцей сёння акунуліся ў чараўніцтва калядных свят самі і запрасілі ў свет казкі, радасці і цяпла гасцей фестывалю. Павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак прыехалі намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Лідзія Шчацінка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Ірына Змачынская, настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Чэрвені, протаіерэй Аляксандр Лазоўскі, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Буцэвіцкая, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Анатоль Усенка. У фае гасцей фестывалю чакала выстава дзіцячых вырабаў і малюнкаў.

Сімвалічную зорку свята запалілі Лідзія Шчацінка і Аляксандр Лазоўскі. Дарэчы, сімвал фестывалю атрымалі ўсе прысутныя.

Разам зорачкамі ўпрыгожылі і навагоднюю ёлку.

А пасля - запальвалі ўжо на сцэне. Выхаванцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай адукацыі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі літаральна здзіўлялі талентамі. Творчыя нумары ў выкананні юных зорачак не пакінулі абыякавымі нікога. Апладысменты ў зале і крыкі «Брава!» не змаўкалі амаль ні на хвіліну.

І якое ж свята без падарункаў?! Але паколькі Дзядуля Мароз на ўсю моц рыхтуецца даставіць падарункі ў навагоднюю ноч, яго замяніў Анатоль Усенка.

Дарэчы, Анатоль Іванавіч стаў Дзедам Марозам і для цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэтай установе наш знакаміты зямляк прэзентаваў спецыялізаваны сродак для паляпшэння безбар'ернага асяроддзя.  

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» на гэтым не заканчваецца. Цяпло каляднай свечкі сагрэе ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. І жаданні абавязкова выканаюцца. Галоўнае — верыць у цуд і чараўніцтва!

Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць