За бездакорную працу кіраўнік падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі Чэрвеньскага РАУС маёр міліцыі Наталля Мядзенава напярэдадні прафесійнага свята ўзнагароджана граматай МУС Рэспублікі Беларусь.
У падраздзяленні пад кіраўніцтвам Наталлі Мядзенавай працуюць чатыры высокакваліфікаваныя спецыялісты. Алена Завадская і Кацярына Невяроўская - пашпартысты. Яны дасканала ведаюць сваю справу, у выніку чаго хутка і без чэргаў абслугоўваюць грамадзян, якія звяртаюцца.
Старэйшы лейтэнант міліцыі Наталля Каратчэня — інспектар па працы з замежнымі грамадзянамі.
Ларыса Шаўчэнка - вядучы спецыяліст па рэгістры. Кантралюе ўзаемадзеянне розных служб, якія накіроўваюць дадзеныя ў рэгістр - рэспубліканскую інфармацыйную базу звестак аб грамадзянах.
Як адзначыў намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Семчанка, падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі — гэта бездакорная служба, якая ніколі не выклікае ніякіх нараканняў, працуе прафесійна, якасна, і, што немалаважна, заўсёды ідзе ў нагу з часам.
На здымку: Наталля Мядзенава кантралюе рэгістрацыю біяметрычных даных грамадзян для атрымання ID-карт.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара