Завяршаючы гэты няпросты 2022 год і пачынаючы падлік новага, мы выказваем шчырую ўдзячнасць жыхарам Чэрвеньшчыны за добрасумленную працу на прамысловых прадпрыемствах, сельскіх нівах, у будаўніцтве, адукацыі, культуры, ахове здароўя, прадпрымальніцтве, іншых сферах жыцця.
У нашым рэгіёне, як і ва ўсёй краіне, захоўваецца стабільнасць, грамадская згода, павага да культуры і традыцый, забяспечваецца сацыяльнае партнёрства.
Гэта стала магчымым толькі дзякуючы грамадзянскай еднасці, працавітасці, творчым адносінам да справы.
Няхай надыходзячы 2023 год азнаменуецца новымі дасягненнямі ў развіцці Чэрвеньскага раёна, павышэннем дабрабыту людзей, эканамічным росквітам, стане годам спраўдзіўшыхся надзей для кожнага з нас.
Жадаем усім міру, дабрабыту, шчасця, здароўя, бадзёрасці, аптымізму і навагодняга настрою!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў