Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

05 Студзень 2023

«Ад сэрца да сэрца». Работнікі сацыяльнай абароны прымаюць віншаванні з прафесійным святам

Самыя цёплыя словы гучалі сёння ў Чэрвеньскім раённым Цэнтры культуры і вольнага часу ў адрас тых, хто кожны дзень сагравае сваім цяплом сэрцы іншых. 5 студзеня прафесійнае свята адзначаюць работнікі сацыяльнай абароны Беларусі. І што сімвалічна - адзначаюць напярэдадні Раства, у дні міласэрнасці, дабра і суперажывання.

У фае цэнтра культуры ўсе жадаючыя змаглі «пракаціцца» на незвычайным цягніку актыўнага даўгалецця. Сем вагонаў - сем прынцыпаў бадзёрага і насычанага жыцця: ад фізічнай актыўнасці да здаровага харчавання.

Першымі «пасажырамі» сталі намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Лідзія Шчацінка і старшыня Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка.

Чароўнае печыва з пажаданнямі і прадказаннямі, гарбузовы фрэш, фруктовыя салаты – усё гэта можна было прадэгуставаць.

Далей гасцей чакалі гномы ручной работы ў выкананні пераможцы раённага конкурсу «Лепшы сацыяльны работнік» Святланы Гурскай з пажаданнямі шчасця і дастатку.

У вагоне бяспекі гасцей праверылі на веданне асноўных правілаў захавання жыцця і здароўя. Усім запрошаным уручылі сімвалічныя паштоўкі ў выглядзе сэрца.

Урачыстае мерапрыемства пачалося з узнагароджання. Паўсотні работнікаў сацабароны былі адзначаны граматамі і падзякамі розных узроўняў. Узнагароды віноўнікі ўрачыстасці атрымалі з рук намесніка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Лідзіі Шчацінкі, старшыні Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Лойкі, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама Алены Калтовіч.

Прыехалі павіншаваць работнікаў сацабароны таксама Іван Іванцоў, Алена Гоман, Віялета Аўсяннікава, Андрэй Рогаў, Іна Біруля, Мікалай Літвінчык. Асаблівыя цёплыя словы гучалі на адрас ветэранаў працы.

Цырымонія ўзнагароджання завяршылася святочным канцэртам.

Яшчэ больш фота і відэа – у нашым Тэлеграм-канале «Навіны Чэрвеньшчыны». Заходзьце, глядзіце і падпісвайцеся! А падрабязнасці свята чытайце ў друкаваным нумары газеты «Раённы веснік».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць