Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

16 Студзень 2023

Не залатаць - заасфальтаваць: чарговы прыём грамадзян правёў старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі

Часта на прыём прыходзіць менш людзей, чым запісалася, таму што частка праблем вырашаецца аператыўна. У сераду да старшыні звярнулася жыхарка Смілавічаў Тамара Вярбоўская. Яна распавяла, што некалькі вуліц пасёлка, у тым ліку Першамайская, па якой Тамара Іванаўна кожны дзень дабіраецца на працу і дадому, уся ў ямах.

- Мала таго, дык яшчэ дрэнна чысцяць снег. З-за гэтага некалькі гадоў таму я атрымала сур'ёзную траўму. Цяпер хвалююся і за сябе, і за суседзяў-пенсіянераў. Таму прыйшла па дапамогу. Можа, пасыпаць пяском можна?

Тамара Іванаўна запэўніла, што яна і суседзі гатовы самі развозіць пясчаную сумесь на тачках па вуліцы, калі б яе ім прывезлі. Уважліва выслухаўшы жыхарку Смілавіч, Уладзімір Навіцкі даручыў намесніку па архітэктуры і будаўніцтве Аляксандру Гадуну і дырэктару Чэрвенскай ЖКГ Аляксандру Фомчанку перагледзець графік ачысткі дарог гарадскога пасёлка, у тым ліку праверыць, калі і як чысцяць вуліцу Першамайскую. Аляксандр Гадун адзначыў, што гэта вуліца з грунтавым пакрыццём і таму пясчана-солевая сумесь для яе не падыходзіць: - Соль застаецца на грунтовай дарозе і пасля раставання снегу забірае ў сябе ваду. Такім чынам, на дарожным пакрыцці будзе ўвесь год запасіцца вада, у выніку чаго дарогу размые. Таму прапаную грунтавую дарогу пасыпаць пяском. Гэты варыянт падыдзе.

Старшыня райвыканкама падсумаваў размову падчас прыёму:

– Летась заасфальтаваны чатыры вуліцы ў Смілавічах – Савецкая, Кастрычніцкая, Дзяржынскага, Рэвалюцыйная. У гэтым годзе заасфальтуем Камсамольскую, і ў планах – «горная» вуліца Першамайская. Таму праблема ямачнага рамонту вырашыцца больш за здавальняюча!

Вольга Дзяменкавец

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць