Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

17 Студзень 2023

Кожны дзень працаваў і раптам загарэўся

Пакінуты без нагляду абагравальнік прывёў да загарання мабільнай бытоўкі ў г.п. Смілавічы.

- Калі я выйшаў з бытоўкі па сваіх справах там засталіся ўключаныя абагравальнік і ліхтар на зарадцы, - успамінае вартаўнік. - Вярнуўшыся, я адчыніў дзверы і ўбачыў, што ўнутры дым. Я паспрабаваў самастойна патушыць полымя, але зразумеў, што не спраўлюся. Тады я прыняў рашэнне выратаваць хоць нейкую маёмасць. Выносіў рэчы і мэблю да таго часу, пакуль была магчымасць. Патэлефанаваць у службу выратавання адразу я не змог, бо тэлефон застаўся ўсярэдзіне.

Ратавальнікаў выклікалі мінакі, увагу якіх прыцягнула дымлівая бытоўка.

У выніку загарання бытоўка пашкоджана ўнутры, а таксама маёмасць, якая знаходзіцца ў ёй.

МНС нагадвае: не пакідайце без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць